Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС сталіцы пры сілавой падтрымцы супрацоўнікаў спецыяльнага атрада хуткага рэагавання затрыманы 26-гадовы малады чалавек, які падазраецца ў здзяйсненні разбойнага нападу.
Гэты інцыдэнт адбыўся яшчэ 19 красавіка ў аддзяленні №6 Беларускага народнага банка па праспекце Незалежнасці. Невядомы мужчына з медыцынскай маскай на твары прадэманстраваў супрацоўніку банка ліст паперы з надпісам аб пагрозе выбуху і патрабаваннем перадаць яму грошы з касы. Супрацоўнік банка выклікаў міліцыю, але мужчына паспеў уцячы, паведамілі ў Партызанскім РУУС. Неўзабаве зламысніка затрымалі. Ім аказаўся 26-гадовы грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які афіцыйна не працаўладкаваны. У Мінску малады чалавек пражываў сумесна са сваёй дзяўчынай, з якой у іх было запланавана вяселле ў чэрвені. Цяпер хлопцу пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/razboy
[6] https://zviazda.by/be/tags/incydent
[7] https://zviazda.by/be/tags/milicyya