Жыхарка Новай Зеландыі вярнула кнігу ў бібліятэку горада Окленд, узятую ў 1948 годзе. Жанчына захоўвала ў сябе выданне «Міфы і легенды краіны Маары» А.В. Рыда, паведамляе The Guardіan.
Імя жанчыны не паведамляецца. Паводле слоў супрацоўніцы бібліятэкі Зоі Карнэліус, якая прыняла выданне, пенсіянерка забрала том яшчэ дзіцем і збіралася вярнуць яго ўвесь гэты час. «Яна сказала, што ўсе гэтыя гады перачытвала кнігу з вялікім задавальненнем», — сказала Карнэліус. Кіраўніцтва ўстановы даравала жыхарцы Новай Зеландыі доўг у памеры каля 17 тысяч долараў ЗША.
У сакавіку 2016 года ў бібліятэку Дэйтанскага ўніверсітэта (штат Агаё) былы студэнт вярнуў кнігу пра гісторыю крыжовых паходаў, якую ён узяў 49 гадоў таму. Разам з выданнем мужчына пакінуў запіску з прабачэннямі і тлумачэннем прычыны затрымкі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/kniga
[5] https://zviazda.by/be/tags/bibliyateka