У красавіку ў гэтай паўднёваамерыканскай краіне адбыўся магутны землятрус магнітудай 7.8 бала. Падземныя штуршкі забралі 660 жыццяў, больш за 50 тысяч чалавек атрымалі раненні. Стыхія пакінула без даху над галавой сотні тысяч людзей.
— Таму было прынята рашэнне аказаць Эквадору гуманітарную дапамогу, — паведаміў «Звяздзе» прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі. — Мы ўзгаднілі з тамтэйшым бокам спіс неабходных рэчаў. Гэта тавары першай неабходнасці — коўдры, палаткі, дызельныя перасовачныя электрастанцыі, ложкі. Агульны кошт грузу вагой 50 тон складае каля 6 мільярдаў беларускіх рублёў. Яго даставяць транспартным самалётам у горад Манта на ціхаакіянскім узбярэжжы Эквадора: гэты населены пункт вельмі моцна пацярпеў ад падземных штуршкоў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekvador
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus