Польскія ўлады ў мэтах бяспекі часова ўвялі кантроль на межах у сувязі з маючым адбыцца самітам НАТА, які пройдзе ў сталіцы краіны 8-9 ліпеня, і сусветнымі днямі моладзі 26-31 ліпеня ў Кракаве, паведамляюць інфармагенцтвы.
Кантроль уведзены на межах з краінамі ЕС — Чэхіяй, Германіяй, Славакіяй, Літвой. Таксама прыпынена дзеянне нормаў мясцовага прыгранічнага руху з Калінінградскай вобласцю і ўкраінскімі прыгранічнымі тэрыторыямі. Гэтыя меры будуць ажыццяўляцца на працягу месяца да 2 жніўня. Паводле заявы польскіх уладаў, ніякіх складанасцяў у сувязі з памежным кантролем не чакаецца. Між тым польскі тэлеканал TVN24 ужо паведаміў аб чэргах на мяжы Расіі і Польшчы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/polshcha
[3] https://zviazda.by/be/tags/mezhy
[4] https://zviazda.by/be/tags/kantrol-na-mezhah
[5] https://zviazda.by/be/tags/byaspeka