Кітайскія вытворцы смартфонаў уладараць на рынку Паднябеснай.
Паказчыкі продажаў iPhone ад Apple у Кітаі пагоршыліся на 11% у маі. Іх рэйтынг упаў з трэцяга на пятае месца, згодна з дакладам TechWeb.com.cn, са спасылкай на апошнія рынкавыя даследаванні аналітычнай фірмы Counterpoint Technology Market Research, паведамляе "Жэньмінь жыбаа".
Па паведамленні TechWeb, даход Apple Inc на тэрыторыі мацерыковага Кітая ўпаў на 26% у мінулым квартале (па стане на 26 сакавіка), калі кампанія зведала першае квартальнае зніжэнне карпаратыўных прыбыткаў з 2003 года. У другім квартале выявілася 13-працэнтнае паніжэнне прыбыткаў Apple у гадавым вылічэнні -- 50,6 млрд. долараў. Чысты прыбытак знізіўся на 20%, дасягнуўшы 10,5 млрд. долараў у гадавым вылічэнні.
Хун Шыбін з інтэрнэт-таварыства Кітая з'яўляецца экспертам у сферы інтэрнэт-маркетынгу. Хун кажа, што самай вялікай слабасцю карпарацыі Apple з'яўляецца яе прадукцыя. "У параўнанні з класічнымі iPhone 4S і 5S, iPhone 6S і iPhone SE не хапае інавацыйных момантаў", - сказаў Хун. Для параўнання: доля"Хуавэй" працягвае расці, займаючы першае месца на кітайскім рынку смартфонаў. Акрамя таго, кітайскія вытворцы смартфонаў "Хуавэй", "Сяомі", "ОРРО" і "Віво" разам валодаюць 53% ад агульнага кітайскага рынку смартфонаў
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/iphone
[4] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[5] https://zviazda.by/be/tags/telefon-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/dahod
[7] https://zviazda.by/be/tags/mabilny-telefon