Ураган, што пранёсся па Мінскай вобласці, не пашкадаваў нічога. Моцны дождж падтапіў некаторыя дарогі, а страшны вецер заваліў іх дрэвамі. Самая складаная сітуацыя склалася ў Смалявіцкім і Чэрвеньскіх раёнах.
Як паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі, буралом блакаваў дзесяць кіламетраў дарогі Смалявічы – Смілавічы – Праўдзінскі – Шацк ад Пекаліна да Драчкава. З-за непагадзі рух па гэтым шляху быў абмежаваны. Расчыстку атрымалася завяршыць у сераду пад ноч. Супрацоўнікі ДАІ дапамагалі аварыйным брыгадам у арганізацыі аб’ездаў закрытых участкаў і рэгулявалі транспартныя патокі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/taras-shchyry
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/styhiya