Рэгулярнае спажыванне бялкоў жывёльнага паходжання, якія ўтрымліваюцца, напрыклад, у чырвоным мясе і яйках, небяспечна для людзей, якія вядуць няправільны лад жыцця, якія пакутуюць ад атлусцення або маюць недастатковую вагу.
З-за гэтага яны рызыкуюць памерці раней часу, перадае Thе Tіmеs Індыі. Спецыялісты з Масачусецкага шпіталя прааналізавалі даныя 170 000 чалавек. За час даследавання больш за 36 000 добраахвотнікаў памерла. Амаль 9000 удзельнікаў памерла ад сардэчна-сасудзістых захворванняў, каля 13 000 — ад раку, прыкладна 14 000 — з іншых прычын. Навукоўцы выявілі, што частае спажыванне хлеба, злакаў, макаронных вырабаў, бабовых і арэхаў (крыніц расліннага бялку) абараняла ад заўчаснай смерці. А вось любыя віды мяса, яйкі і малочныя прадукты павялічвалі яе рызыку. Акрамя таго, павышэнне ўзроўню смяротнасці адзначалася сярод асоб, якія злоўжывалі алкаголем, курылі, і тых, хто вёў маларухомы лад жыцця. Пры здаровым ладзе жыцця сувязь паміж спажываннем жывёльных бялкоў і заўчаснай смерцю знікала.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/yayki
[3] https://zviazda.by/be/tags/smerc