Міністэрства гандлю прапануе ўсім ахвотным паўдзельнічаць у распрацоўцы канкрэтных прапаноў па ўдасканаленні гандлю на вёсцы, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
«Распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова ад 1 жніўня была створана міжведамасная рабочая група па ўдасканаленні гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, якое пражывае ў сельскіх населеных пунктах. У сувязі з гэтым Міністэрства гандлю просіць грамадзян і арганізацыі прадставіць канкрэтныя прапановы па ўдасканаленні гандлю на вёсцы», — адзначылі ў прэс-службе. У Мінгандлю падкрэслілі, што гэтыя прапановы могуць датычыцца як арганізацыйных мерапрыемстваў, так і ўнясення змяненняў і (або) дапаўненняў у нарматыўныя прававыя акты. Прапановы прымаюцца да 19 жніўня.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/gandal-na-vyoscy
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-gandlyu
[6] https://zviazda.by/be/tags/andrey-kabyakou