Супрацоўнік службы бяспекі сталічнага метрапалітэна на станцыі «Плошча Перамогі» заўважыў у руках у пасажыра прадмет, падобны на шаблю. Ён спыніў грамадзяніна для догляду і выклікаў міліцыянераў, што дзяжурылі на станцыі.
Праваахоўнікі канфіскавалі шаблю ў ножнах і перадалі яе экспертам-крыміналістам, якім трэба будзе высветліць, ці з'яўляецца яна халоднай зброяй, а калі так, дык да якога віду, тыпу, узору адносіцца, паведамляецца на сайце ГУУС Мінгарвыканкама. Супрацоўнікамі УУС па ахове Мінскага метрапалітэна па гэтым факце праводзіцца праверка. Устаноўлена, што мужчына, у якога была канфіскавана падазроная рэч, займаецца рэстаўрацыяй прадметаў даўніны. Супрацоўнікі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь ужо высветлілі, што зброя мае знешняе падабенства з кавалерыйскай салдацкай шабляй узору 1827 года, якая выкарыстоўвалася да 1917 года. Цяпер кошт гэтага віду халоднай зброі можа дасягаць некалькіх тысяч долараў.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[6] https://zviazda.by/be/tags/metro
[7] https://zviazda.by/be/tags/shablya
[8] https://zviazda.by/be/tags/guus-mingarvykankama