Днямі пошукава-выратавальны атрад «Анёл» абвясціў у вышук адразу пяцярых чалавек. Сям'я мінчан у складзе мужа, жонкі і траіх дзяцей выправілася ў адпачынак у Расію на ўласным аўтамабілі. Каля 17 гадзін яны павінны былі перасячы дзяржаўную мяжу, аднак пасля гэтага на сувязь не выходзілі. Блізкія падалі заяву пра прапажу пяцярых чалавек у міліцыю і распачалі пошук.
У выніку сям'ю падарожнікаў усё ж знайшлі, пра гэта паведамляецца на старонцы ПВА «Анёл» у адной з сацыяльных сетак. Пра канкрэтныя прычыны знікнення пакуль нічога невядома. Гаворыцца толькі, што «так склалася, што ў сям'і не было магчымасці паведаміць пра сябе». У атрадзе нагадваюць, што перад далёкімі паездкамі варта загадзя паклапаціцца пра спосаб сувязі з блізкімі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/poshukava-vyratavalny-atrad-anyol
[4] https://zviazda.by/be/tags/poshuki