Міністэрства лясной гаспадаркі абвяшчае аб правядзенні рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Адновім лясы разам!»
У ліпені на Беларусь абрынулася нябачанай сілы стыхія. Яе вынікам сталі велізарныя аб'ёмы страт, якія панесла лясная галіна: было пашкоджана 3,2 мільёна кубаметраў драўніны на плошчы амаль 12,8 тысячы гектараў, нагадалі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі. Лесаводы краіны дзень і ноч шчыруюць на пашкоджаных участках: бураломныя лесасекі аператыўна расчышчаюцца, драўніна вывозіцца і перапрацоўваецца. На апрацаваных участках ужо пачалася падрыхтоўка глебы пад лесааднаўленне. Таму Мінлясгас звяртаецца да кожнага, хто жадае дапамагчы ў гэтай справе!
Усіх ахвотных запрашаюць 10 верасня прыйсці на пашкоджаны ад наступстваў стыхіі ўчастак лесу і пасадзіць хоць бы адзін саджанец.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva