Уладзімір Макей, міністр замежных спраў, прыняў удзел у нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў — удзельніц АБСЕ, якая адбылася ў рамках яго рабочага візіту ў Федэратыўную Рэспубліку Германія.
Як праінфармаваў начальнік упраўлення інфармацыяй — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Дзмітрый МІРОНЧЫК, мерапрыемства праходзіла ў Патсдаме па ініцыятыве Германскага старшынства ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Паведамляецца, што нефармальная сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў прысвечана абмеркаванню бягучага стану еўрапейскай бяспекі, а таксама падрыхтоўцы штогадовага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў АБСЕ ў Гамбургу (пройдзе 8-9 снежня бягучага года).
Надзея ЮШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministr-zamezhnyh-sprau
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-makey
[4] https://zviazda.by/be/tags/germaniya-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/abse