Прэм'ер-міністр Узбекістана Шаўкат Мірзіяеў прызначаны часова выконваючым абавязкі прэзідэнта Узбекістана.
Кандыдатура Шаўката Мірзіяева была зацверджана на сумесным пасяджэнні верхняй і ніжняй палат парламента Узбекістана.
Паведамляецца, што згодна з Канстытуцыяй Узбекістана паўнамоцтвы прэзідэнта павінны былі быць часова ўскладзены на старшыню сената краіны Нігматылу Юлдашава. Аднак Юлдашаў узяў самаадвод.
Пра смерць прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава стала вядома 2 верасня. Іслам Карымаў пайшоў з жыцця ва ўзросце 78 гадоў. Пахаванне адбылося [1] 3 верасня ў родным горадзе прэзідэнта - Самаркандзе.
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20160903/1472906651-prezident-uzbekistana-islam-karymau-pahavany-u-samarkandze
[2] http://www.belta.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/uzbekistan
[4] https://zviazda.by/be/tags/shaukat-mirziyaeu