У гэтыя днi ў кiтайскiм горадзе Урумчы праходзiць Форум мiнiстраў iнфармацыi еўразiйскiх краiн, якi праводзiцца ў рамках пятай мiжнароднай выставы ЭКСПА «Кiтай-Еўразiя».
Падчас пленарнага пасяджэння форуму мiнiстр iнфармацыi Беларусi Лiлiя Ананiч выступiла з дакладам «Сумеснае абмеркаванне, стварэнне i выкарыстанне — Шаўковы шлях: магчымасцi i перспектывы». У сваiм выступленнi кiраўнiк беларускага iнфармацыйнага ведамства асаблiва адзначыла высокi ўзровень адносiн усебаковага стратэгiчнага партнёрства памiж Беларуссю i КНР, паведамляе БЕЛТА. Мiнiстр акцэнтавала ўвагу на значнасцi ўдзелу краiны ў рэалiзацыi канцэпцыi эканамiчнага пояса Шаўковага шляху, падкрэслiўшы, што Беларусь з'яўляецца найважнейшым апорным пунктам гэтага найбуйнейшага еўразiйскага праекта.
Лiлiя Ананiч таксама азнаёмiла ўдзельнiкаў форуму з цяперашнiм станам i перспектывамi развiцця супрацоўнiцтва Беларусi i КНР у сферы друку i iнфармацыi.
У ходзе форуму Лiлiя Ананiч правяла перамовы з намеснiкам мiнiстра аддзела прапаганды Цэнтральнага камiтэта Камунiстычнай партыi КНР Цуй Юйiн.
У форуме таксама прыняў удзел дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Аляксандр Карлюкевiч, якi праводзiць вялiкую працу па развiццi беларуска-кiтайскага ўзаемадзеяння ў iнфармацыйна-выдавецкай сферы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/vystava-ekspa-kitay-euraziya
[4] https://zviazda.by/be/tags/forum-ministrau-infarmacyi-euraziyskih-krain
[5] https://zviazda.by/be/tags/liliya-ananich-1
[6] https://zviazda.by/be/tags/ales-karlyukevich