Верасень імкліва набліжаецца да заканчэння, аднак нашы сустрэчы з чытачамі не губляюць актыўнасці. Наадварот — Дні падпісчыка газеты «Звязда» праводзяцца ўсё часцей. Мы наведалі шмат адметных куткоў у розных рэгіёнах Беларусі. Паўсюль звяздоўцаў сустракалі шчырыя, неабыякавыя да нашай газеты людзі. Ды і тэм для далейшых публікацый, прызнаемся, занатавана нямала.
Таму працягваем свой шпацыр па адметных маршрутах. Наступны пункт прызначэння — Віцебшчына, непаўторны Лепельскі раён. Край цудоўны прыродай і людзьмі. І заўтра мы накіруемся менавіта сюды. 21 верасня з 11 да 14 гадзін Дзень падпісчыка газеты «Звязда» пройдзе на Лепельскім раённым вузле паштовай сувязі. Заходзьце — даўно не бачыліся!
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/zvyazda-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/padpiska-2016-1