У горадзе Балыкчы (Кіргізія) прайшлі сумесныя антытэрарыстычныя ваенныя вучэнні «Мірная місія - 2016» Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), паведамляе "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Вучэнні ШАС ўпершыню праводзяцца ў Кіргізіі. Асноўная форма дадзенага ваеннага вучэнні — сумесныя антытэрарыстычныя дзеянні ў гарах. Яны былі праведзены ў два этапы: сумеснае камандаванне і сумесныя дзеянні пяхоты. У манеўрах было задзейнічана больш за 1100 чалавек, выкарыстана больш за 200 адзінак такога ўзбраення і абсталявання як знішчальнікі, верталёты, танкі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/tags/vuchenni-shas
[5] https://zviazda.by/be/tags/shas
[6] https://zviazda.by/be/tags/balykchy
[7] https://zviazda.by/be/tags/kitayskiya-vayskoucy
[8] https://zviazda.by/be/tags/shanhayskaya-arganizacyya-supracounictva