Дзесяць беларускіх студэнтаў атрымаюць магчымасць вывучаць сучасны вопыт развіцця інфармацыйных тэхналогій у Кітаі.
Трохбаковы мемерандум аб супрацоўніцтве ў галіне арганізацыі адукацыйнага праекта «Насенне будучыні» быў падпісаны Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі і кампаніяй «Бел Хуавэй Тэхналоджыс». Віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Калінін зазначыў, што падпісанне гэтага дакумента дасць беларускай моладзі магчымасць двухтыднёвага навучання на тэрыторыі краіны-партнёра. Маладыя людзі атрымаюць шанц праявіць сябе і зрабіць пэўны ўнёсак у развіццё высокіх тэхналогій.
Ад Кітая мемарандум падпісаў дырэктар ТАА «Бел Хуавэй Тэхналоджыс» Пан Юн. Па яго словах, кітайская кампанія зацікаўлена ў сумесным супрацоўніцтве і пастараецца задзейнічаць беларускіх спецыялістаў у рэалізацыі сваіх праектаў, а таксама прывабіць маладых людзей перспектыўным кірункам новых тэхналогій.
Рагнеда ЮРГЕЛЬ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/ragneda-yurgel
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] mailto:yurgel@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[6] https://zviazda.by/be/tags/navuchanne
[7] https://zviazda.by/be/tags/infarmacyynyya-tehnalogii-0
[8] https://zviazda.by/be/tags/student
[9] https://zviazda.by/be/tags/nasenne-buduchyni
[10] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya