Указам № 349 «Аб рэалізацыі інвестыцыйных праектаў», які падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, удакладнены парадак рэалізацыі некаторых інвестыцыйных праектаў з Кітаем. Указ накіраваны на забеспячэнне паспяховай рэалізацыі сумесных беларуска-кітайскіх інвестыцыйных праектаў у сферы электраэнергетыкі, аўтамабілебудавання, а таксама цэлюлозна-папяровай і тэкстыльнай галінах.
Дакумент удакладняе парадак рэалізацыі асобных праектаў, вызначае пералік замежных арганізацый, якія маюць права на прыцягненне да працоўнай дзейнасці ў Беларусі па працоўных дагаворах замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Беларусі, на перыяд рэалізацыі гэтых інвестыцыйных праектаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[5] https://zviazda.by/be/tags/ukaz
[6] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka