Змена для юных педагогаў пройдзе ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» з 8 па 25 кастрычніка.
Яе ўдзельнікамі стануць навучэнцы профільных педагагічных класаў, лідары школьнага самакіравання, члены грамадскіх аб'яднанняў з высокай вучэбнай паспяховасцю, якія плануюць у будучыні стаць педагогамі. Галоўная мэта праграмы — папулярызацыя педагагічнай прафесіі, развіццё актыўнай жыццёвай пазіцыі і адказных паводзін.
У хлопчыкаў і дзяўчынак будзе магчымасць праявіць сябе ў сацыяльных акцыях, культурна-масавых справах і конкурсах. Прадугледжана і рэалізацыя праектаў, якія прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Таксама плануюцца дзелавыя сустрэчы з рэктарам Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, супрацоўнікамі педагагічных сродкаў масавай інфармацыі.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] mailto:nіkalaeva@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/zubranya-1
[6] https://zviazda.by/be/tags/pedagogi
[7] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya