Студэнты Беларускага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта пачалі «працоўны семестр» на аднаўленні пашкоджаных ураганамі лясоў.
Як расказалі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі, 60 студэнтаў чацвёртага курса лесагаспадарчага факультэта і больш за 40 другакурснікаў факультэта тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці БДТУ прыступілі да пасадак лесу ў лясгасах, што найбольш пацярпелі ад ліпеньскіх ураганаў — Смалявіцкім, Чэрвеньскім і Бараўлянскім. Ужо за першы дзень работы будучыя спецыялісты лясной пасадзілі амаль 10 гектараў новых насаджэнняў. «Працоўны семестр» будзе доўжыцца ў іх паўтара месяца.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/lesavody
[6] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-dzyarzhauny-tehnichny-universitet