У Мінабароны Расіі адрэагавалі на паведамленні ЗША аб перакідцы ракетных комплексаў «Іскандэр» у Калінінградскую вобласць: там заявілі, што сакрэту з гэтага не рабілі, а працэс дазволіў удакладніць параметры амерыканскага ваеннага спадарожніка, які сачыў за транспарціроўкай.
Падраздзяленні ракетных войскаў з комплексамі «Іскандэр» перакідваліся і будуць перакідвацца ў Калінінградскую вобласць у рамках баявой падрыхтоўкі, заявіў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расійскай Федэрацыі генерал-маёр Ігар Канашэнкаў. Кіраўніцтва шэрагу еўрапейскіх краін раскрытыкавала Расію за такія дзеянні. У Швецыі перадыслакацыю «Іскандэраў» назвалі правакацыяй, якая абвастрае сітуацыю ў Балтыйскім рэгіёне. За дзень да гэтага міністр замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі заявіў, што дзеянні Расіі з'яўляюцца «абсалютна неадэкватным адказам на тое, што робіць НАТА». Паводле яго слоў, Польшча і краіны Балтыі не маюць агрэсіўных намераў у дачыненні да Расіі, а таму няма падстаў для ўзмацнення калінінградскага гарнізона.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/minabarony-rasii
[3] https://zviazda.by/be/tags/iskander
[4] https://zviazda.by/be/tags/raketa
[5] https://zviazda.by/be/tags/vaenny-spadarozhnik
[6] https://zviazda.by/be/tags/bayavaya-padryhtouka
[7] https://zviazda.by/be/tags/vitold-vashchykouski