Аб эфектыўнасцi работы дрэваапрацоўчых арганiзацый з улiкам праведзенай мадэрнiзацыi, аказанай дзяржаўнай падтрымкi i задач па знiжэннi сабекошту прадукцыi iшла размова падчас пасяджэння Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, якое прайшло пад старшынствам прэм'ер-мiнiстра Андрэя Кабякова.
Як адзначыў кiраўнiк урада, у адпаведнасцi з рашэннямi Прэзiдэнта i ўрада Рэспублiкi Беларусь 9 прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай прамысловасцi перададзены ва ўпраўленне Банка развiцця. А 10 чэрвеня афiцыйна зарэгiстраваны холдынг арганiзацый дрэваапрацоўчай прамысловасцi. Паводле яго слоў, аб'яднанне прадпрыемстваў у холдынг стварыла ўмовы, якiя дазваляюць праводзiць узгодненую фiнансавую, iнвестыцыйную i вытворчую палiтыку, у тым лiку ў частцы продажу гатовай прадукцыi, арганiзацыi маркетынгавай, лагiстычнай дзейнасцi, дыверсiфiкацыi вытворчасцi, павышэння канкурэнтаздольнасцi прадукцыi.
Андрэй Кабякоў звярнуў увагу, што ўсяго па рашэннях кiраўнiка дзяржавы летась прадпрыемствам дрэваапрацоўкi аказана дзяржаўная падтрымка ў памеры 128 млн рублёў (з улiкам дэнамiнацыi), а за 8 месяцаў 2016 года — 2,6 млн рублёў. Разам з тым, паводле слоў прэм'ер-мiнiстра, на прадпрыемствах дрэваапрацоўкi iснуе шэраг нявырашаных праблем, якiя патрабуюць прыняцця канкрэтных мер. У тым лiку па паляпшэннi iх фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/tags/drevaapracouchaya-pramyslovasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/drevaapracouka
[4] https://zviazda.by/be/tags/bank-razviccya
[5] https://zviazda.by/be/tags/andrey-kabyakou