У выніку аварыі на сталічным праспекце Незалежнасці загінуў дарожны рабочы, паведамілі ў прэс-службе МНС.
Удзельнікамі начнога дарожна-транспартнага здарэння сталі адразу тры аўтамабілі. Цягач DAF сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем МАЗ, апошні з-за гэтага прасунуўся наперад і ўдарыўся ў машыну для дарожнага рамонту. У выніку рабочы, 1970 года нараджэння, атрымаў несумяшчальныя з жыццём траўмы, яшчэ адзін дарожнік, 1974 года нараджэння, быў шпіталізаваны з папярэднім дыягназам «чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені цяжкасці».
На месца аварыі выехалі ратавальнікі, якія дэблакіравалі кіроўцу аўтамабіля прыкрыцця. Яго таксама даставілі ў бальніцу з чэрапна-мазгавой траўмай і пашкоджаннямі. Верагоднай прычынай ДТЗ называюць стан здароўя кіроўцы фуры — мужчына адчуў сябе дрэнна за рулём. У яго дыягнаставалі шырокі інфаркт і даставілі ў бальніцу.
Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaraslau-lyskavec
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:lyskavets@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[6] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[7] https://zviazda.by/be/tags/darozhna-transpartnae-zdarenne