Каля 15 тысяч калядных і навагодніх выставак-продажаў і кірмашоў плануецца правесці ў Беларусі. Такая інфармацыя прагучала на калегіі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Як паведаміла яго прэс-служба, у перыяд калядных і навагодніх свят па краіне запланавана правядзенне каля 890 святочных кірмашоў, а таксама каля 14 тысяч 965 мерапрыемстваў, скіраваных на стымуляванне пакупніцкага попыту, — выставак-продажаў, акцый па зніжэнні цаны тавараў і іншых рэкламных мерапрыемстваў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/navagodni-kirmash
[2] https://zviazda.by/be/tags/kalyadny-kirmash
[3] https://zviazda.by/be/tags/novy-god