З 1 студзеня Беларуская чыгунка спрашчае правілы правозу свойскай жывёлы ў цягніках міжнародных зносін.
Новаўвядзенне датычыцца тых пасажыраў, чый гадаванец (сабака, кошка, птушка) змешчаны ў спецыяльную тару, памер якой па суме трох вымярэнняў не перавышае 200 сантыметраў, растлумачылі ў прэс-цэнтры магістралі. У гэтым выпадку пасажыру не трэба выкупляць усе месцы ў купэ, як было раней.
Дадатковая плата за правоз пакаёвых жывёл у гэтым выпадку таксама спаганяцца не будзе. Перавозка ажыццяўляецца за кошт устаноўленай нормы правозу ручной паклажы. Для размяшчэння жывёл у тары павінны выкарыстоўвацца месцы, прызначаныя для захоўвання ручной паклажы ў вагоне.
Аднак сабакі, не змешчаныя ў спецыяльную тару, павінны перавозіцца ў асобным купэ купэйнага вагона пры наяўнасці намордніка і ланцужка. Дазваляецца перавозка не больш як двух сабак у адным купэ. Пры гэтым пасажыр абавязаны аплаціць кошт месцаў у купэ.
Чыгуначнікі нагадваюць, што ва ўсіх выпадках пры перавозцы пакаёвых жывёл у абавязковым парадку патрабуюцца адпаведныя ветэрынарныя дакументы.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka
[5] https://zviazda.by/be/tags/zhyvely
[6] https://zviazda.by/be/tags/transpart
[7] https://zviazda.by/be/tags/pasazhyr