Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю:
1. За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, што садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, сцвярджэнню духоўных каштоўнасцяў і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці, прысудзіць прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2016 года:
ігумену Яўсевію (Цюхлову Канстанціну Дзмітрыевічу), настаяцелю Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра Навагрудскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, — за асабісты ўклад у духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне моладзі;
калектыву дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў» — за плённую працу па сацыяльнай абароне дзяцей-інвалідаў, умацаванні ідэй чалавекалюбства і міласэрнасці;
калектыву ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» — за актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, значны ўклад у развіццё і папулярызацыю валанцёрскага руху сярод студэнцкай моладзі;
Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі — за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне грамадзян, правядзенне маштабнай рэканструкцыі і рэстаўрацыі мемарыяльнага комплексу «Курган Славы»;
Сергачову Сяргею Аляксеевічу, загадчыку кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, доктару архітэктуры, прафесару, — за значны асабісты ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, стварэнне кнігі «Народнае дойлідства Беларусі. Гісторыя і сучаснасць».
2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2016 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.
4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка
31 снежня 2016 г., №516.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/dakumenty
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] https://zviazda.by/be/tags/za-duhounae-adradzhenne-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/premiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka