Парк Дыснэйлэнд, які стаў новай "візітнай карткай" Шанхая, напярэдадні Новага года па месяцовым календары рыхтуе святочную забаўляльную праграму для сваіх наведвальнікаў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [2].
Новы год па месяцовым календары або свята Вясны прыпадае сёлета на 28 студзеня. З нагоды самога ўрачыстага для кітайцаў свята ў краіне аб'яўлены тыднёвыя вакацыі. У навагоднім сезоне "разыначкай" праграмы Шанхайскага Дыснэйлэнда стане светлавое шоу пад назвай "Запальвай мару", якое будзе завяршацца запускам нябесных ліхтароў і загадванне навагодніх жаданняў. У запуску ліхтароў змогуць паўдзельнічаць усе жадаючыя. Як паведаміла адміністрацыя Шанхайскага Дыснэйлэнда, акрамя цікавай забаўляльнай праграмы, у перыяд навагодніх вакацый парк прапануе сваім гасцям святочную ежу і напоі, а таксама прызы і сувеніры.
Як вядома, шанхайскі Дыснэйлэнд афіцыйна быў адкрыты для наведвання ў сярэдзіне чэрвеня 2016 года. За першыя чатыры месяцы пасля адкрыцця парк прыняў 4 млн. чалавек.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[2] http://russian.people.com.cn/
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[4] https://zviazda.by/be/tags/shanhay
[5] https://zviazda.by/be/tags/dysneylend-1