* Цыбуля выдатна выдаляе нагар з каструль, патэльняў і рашотак-грыль! Каб пазбавіцца ад бруду, трэба нацерці посуд свежаразрэзанай цыбулінай. Затым добра прамыць яго вадой з мыйным сродкам. Сок цыбулі цудоўна нейтралізуе і пах гару!
* Сок цыбулі здольны выдаляць плямы поту з адзення! Нанясіце сок на пляму, а затым памыйце як звычайна. Жаўцізна знікне.
* Цыбуля дапаможа справіцца з забруджаннямі і на паверхні абутку. Выводзіць нават плямы ад травы!
* Цыбуля з'яўляецца моцным сродкам ад камароў і мурашак. Наліце ў міску вады, кіньце туды разрэзаную на кольцы цыбуліну. Насякомыя будуць трымацца на адлегласці ад гэтага месца!
* Дзякуючы сваім антыбактэрыяльным уласцівасцям цыбуля дапаможа пры ўкусах насякомых і здыме раздражненне пры любых запаленнях на паверхні скуры.
* Вельмі добра дзейнічае адвар шалупіння цыбулі на скуру галавы: пазбаўляе ад перхаці, дадае валасам аб'ём, узмацняе іх рост. Рэкамендуецца апалоскваць валасы адварам пасля ўжывання звычайнага шампуню!
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/cybulya-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/syameynaya-gazeta