Ён заявіў, што «збянтэжаны» фактамі злоўжывання ўладай з боку кіраўніцтва антынаркатычных службаў, якія ў выніку прывялі да выкрадання і забойства грамадзяніна Паўднёвай Карэі Чы Іч Чу, піша Thе Guаrdіаn [2].
Падраздзяленні паліцыі Філіпін па барацьбе з наркотыкамі былі расфармаваныя пасля таго, як паліцэйскія забілі паўднёвакарэйскага бізнесмена. Прэзідэнт краіны Радрыга Дутэртэ паабяцаў, што вайна з наркотыкамі будзе працягвацца да заканчэння яго тэрміну ў 2020 годзе, але цяпер актыўныя дзеянні прыпыняюцца з-за карумпаванасці паліцэйскіх.
Падазраваныя ў забойстве бізнесмена ўсё яшчэ застаюцца на свабодзе. Дутэртэ даў 48 гадзін на тое, каб знайсці іх жывымі ці мёртвымі. За выяўленне падазраваных абяцаная ўзнагарода ў памеры пяці мільёнаў песа (100 тысяч долараў).
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://www.theguardian.com/international
[3] https://zviazda.by/be/tags/filipiny
[4] https://zviazda.by/be/tags/radryga-duterte
[5] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki