На сталічнай станцыі метро «Пятроўшчына» зноў пажартавалі пра бомбу. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы.
Па інфармацыі УУС па ахове Мінскага метрапалітэна, мужчына, праходзячы працэдуру дагляду, паведаміў, што ў яго ў сумцы бомба. Выбуховага прыстасавання не аказалася, а мужчына, як высветлілася, «проста пажартаваў». «Кожны раз, расказваючы пра такія факты, мы заклікаем грамадзян ставіцца сур'ёзна да падобных заяў і думаць пра наступствы», звярнуліся праваахоўнікі да жыхароў і гасцей горада. За 2016 год зарэгістравана 11 злачынст-
ваў — заведама лжывых паведамленняў аб небяспецы. «Мы чарговы раз нагадваем, што кожнае такое паведамленне, якое праяўляецца ў дзеяннях, што ствараюць небяспеку для жыцця і здароўя грамадзян, альбо прычыненні шкоды ў буйным памеры альбо іншых цяжкіх наступствах кваліфікуюцца як злачынства, прадугледжанае артыкулам 340 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь».
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne