Мае сябры – басаногія вятры
Тэмы вершаў Алены Якаўлевай-Ігрушскай узяты з жыцця: гэта лясная калыханка, чароўны рамонак, зайчык Зай, незвычайны святлафор і іншыя. Добрым, пластычным словам аўтар лепіць з сваіх назіранняў паэтычныя вобразы, блізкія дзецям.
Малюй-вандруй!: вуху-размалёўка
Вуху-размалёўка «Малюй-вандруй!» запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак у кампанію Вухуціка — папулярнага героя дзіцячых кніг. Пад вокладкай выдання не толькі расфарбоўкі! Вас чакаюць гульні, галаваломкі, цікавыя і вясёлыя заданні. Вухуцік стане добрым сябрам маленькім беларусам і дапаможа дзецям развіваць логіку, увагу, пільнасць, фантазію, творчасць і мастацкі густ. Далучайцеся, сябры! Вуху-размалёўка створана па казках беларускай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой.
Мудрасць вечара
У новай кнізе Таццяны Яцук прадстаўлена філасофская лірыка. У сваіх вершах паэтка прапаноўвае ўвазе чытача развагі пра каханне, любоў да Радзімы, а таксама распавядае пра жудасныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і чарнобыльскую трагедыю, што пакінулі глыбокі след у памяці беларускага народа.
Мой боль і запавет: вершы і песні
У кнігу яркага, самабытнага беларускага пісьменніка Генадзя Бураўкіна ўвайшлі выбраныя вершы і песні з яго паэтычнай спадчыны. Творы прасякнутыя глыбокім веданнем жыцця, чалавечае душы, любоўю да роднай мовы, гісторыі нашага краю.
Меж духом и словом: критические статьи, диалоги, эссе
Книга Юрия Сапожкова «Меж духом и словом» в продолжение вышедшей четыре года назад книги «На просторе слова» рассматривает тенденции белорусской литературы нашего времени, профессиональные и психологические аспекты творчества известных писателей и поэтов.