
Ціхім вечарам
Гэта гісторыя адбылася са школьнікамі, якія не любілі чытаць і ўсімі шляхамі вынаходзілі спосаб напісаць сачыненне, не разгарнуўшы кнігу. Кажуць, непрачытаныя кнігі ўмеюць... помсціць. А тут з’явіўся яшчэ і сам загадкавы пісьменнік, які знарок сабраў гэтых вучняў у сваім доме на глухім хутары. Ціхі вечар стаўся страшнай рэальнай гісторыяй, у якой да палонных гасцей з’явіліся прывіды з аповесці пісьменніка, а сам ён...

Цвяток радзімы васілька
Кніга змяшчае паэтычныя творы класіка айчыннай літаратуры Максіма Багдановіча са зборніка «Вянок», а таксама вершы розных гадоў. Творчасць паэта ўяўляе сабой яркі прыклад беларускай філасофскай, пейзажнай, грамадзянскай і любоўнай лірыкі.