Легенда Заслаўя
У творы Святланы Быкавай у паэтычнай форме ўвасабляецца легенда пра полацкую княжну Рагнеду і яе мужнага сына Ізяслава. Гістарычная паэма ўключана ў вучэбную праграму па беларускай літаратуры для 6-га класа.
Ліса — калядоўшчыца
Творы, змешчаныя ў новай кнізе вядомага паэта Міколы Чарняўскага, вызначаюцца не толькі вынаходлівасцю казачных сюжэтаў, але і трапнасцю жыццёвых назіранняў, іх сучасным аздабленнем. Яны запрашаюць юнага чытача ў дзівосны і таямнічы свет дзіцячай душы, прыроды, жывога роднага слова. Як і раней, паэт застаецца верны свайму творчаму прынцыпу: кніга — гэта свята для дзяцей.
Летнім часам
У кнігу ўваходзіць урывак з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля», які змяшчае цудоўныя карціны летняй беларускай прыроды і апісанне традыцыйных заняткаў беларусаў у гэты час, такіх як касьба, жніво, паходы ў грыбы.
Лісачка Красуня і сапраўдны герой
Абаяльная і вясёлая лісачка Красуня проста прыцягвае да сябе розныя прыгоды! У гэтай гісторыі разам з прыгодамі прыцягнуўся... сусветна вядомы вандроўнік, адважны падарожнік, галантны кавалер па імені Лухташ. Сваю ўвагу ён дзеліць між трыма сяброўкамі: асыпае лясных паненак кампліментамі, прысвячае песні і дорыць незвычайны падарунак. І ўсё цудоўна і прыгожа, але...