Top.Mail.Ru
Байкі ды казкі бабкі Параскі

Байкі ды казкі бабкі Параскі

Атрошанка Т.

Кніга «Байкі ды казкі бабкі Параскі» — плён творчага тандэма пісьменніцы Таццяны Атрошанкі і мастачкі Аксаны Аракчэевай-Кіпхарт. Цікавыя і неверагодныя гісторыі, змешчаныя ў кнізе, дазваляюць чытачу трапляць разам з казачнымі героямі ў незвычайныя жыццёвыя абставіны. Юны чытач вучыцца пераадольваць цяжкасці, разважаць, лепш разбірацца ў  таямніцах чалавечай душы, больш уважліва глядзець на тых, хто побач, шырэй бачыць навакольны свет. Казкі і байкі фарміруюць правільныя ўяўленні пра сумленне, годнасць, смеласць, дабрыню, справядлівасць і шчасце.

Творы, сабраныя ў кнізе, вылучаюцца своеасаблівым аўтарскім аповедам. Складваецца ўяўны вобраз бабкі Параскі, якая быццам і сапраўды расказвае дзецям казку: «А вы ведаеце, адкуль пайшоў выраз: “Не свішчы?” Не? Тады слухайце. Жыў-быў бабёр. І такім шкодным ён быў, што крыўдзілася на яго ўся бабрыная вёска...»

Таццяна Атрошанка ў сваіх байках і казках галоўную думку аздабляе цікавымі гісторыямі, звязанымі найперш з жывёльным светам, і прадстаўляе такім чынам юнаму чытачу пляцоўку для роздуму. Вельмі важна, каб сэнс твораў не заўсёды ляжаў на паверхні — так чытач вучыцца самастойна рабіць высновы, успрымаць духоўныя каштоўнасці і маральныя арыенціры.

Нягледзячы на тое, што выданне прызначана для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту, цікавым будзе як для меншых, так і больш сталых чытачоў. Таму што казкі не губляюць актуальнасці — гэта вечная каштоўнасць, скарб, які вучыць чалавека жыццю.


Проза

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю