Top.Mail.Ru
Быль пра школьніка Сёму

Быль пра школьніка Сёму

6+

Басікірская А. У.

Гумарыстычная паэма Алены Басікірскай стала працягам «Былі пра шкодніка Сёму». Тут таксама распавядаецца пра прыгоды гарэзлівага хлапчука Сёмкі, яго мудрых, цярплівых бацькоў і ката Васіля — вернага паплечніка ў гульнях і свавольствах. Розніца з першай часткай у тым, што шкоднік падрос да школьніка і пайшоў у першы клас. Ад гэтага прыгод менш не стала. Галоўны герой ужо чытае сто з лішнім слоў у хвіліну, вучыцца пісаць і гатаваць дранікі, знаёміцца з краявідамі Беларусі, адпраўляецца з бацькамі ў Мірскі замак. Словам, працягвае пазнаваць разнастайнае, цікавае, часам складанае, але такое прывабнае жыццё. Дапамагаць бацькам і добра вучыцца — галоўная выснова, да якой прыходзіць Сёма перад летнімі канікуламі, рыхтуючыся правесці іх разам з катом Васілём у вёсцы ў бабулі.


2025 6+ Мяккая вокладка 84×901/16 мм 40 старонак Паэзія
ISBN 9789855756133

12,07 BYN BYN
набыць
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю