Top.Mail.Ru
«Сустрэчы. Янка Купала= Встречи. Янка Купала»: Адрасы Беларусі ў свеце

«Сустрэчы. Янка Купала= Встречи. Янка Купала»: Адрасы Беларусі ў свеце

16+

Клейнбарт Л. М.

Сёмая кніга серыі «Адрасы Беларусі ў свеце» змяшчае ўспаміны пісьменніка, крытыка, публіцыста, журналіста (1875–1950) Л. М. Клейнбарта «Сустрэчы. Янка Купала», прысвечаныя аднаму з самых вядомых беларускіх паэтаў Янку Купалу, — вынік карпатлівай пошукавай і аналітычнай працы па вывучэнні, сістэматызацыі і ўвядзенні ў навуковы абарот матэрыялаў, якія захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

У манаграфіі ўзгадваецца вялікая колькасць асоб — пісьменнікаў, дзеячаў нацыянальнага адраджэння, культуры, простых людзей, а таксама фактаў і падзей. Яна дазваляе паглыбіцца ў рэаліі паўсядзённага жыцця Янкі Купалы, больш глыбока зразумець філасофію яго творчасці. На аснове пісьмаў паэта да Льва Максімавіча, якія выкарыстаны ва ўспамінах, можна адчуць яго душэўныя перажыванні, рэакцыю на падзеі, якія адбываліся ў той час ў краіне і яго асабістым жыцці.

Леў Максімавіч Клейнбарт — аўтарытэтны літаратурны крытык свайго часу, чые працы актуальныя і сёння для сучасных даследчыкаў літаратуры ў цэлым, літаратурных персаналій у прыватнасці. Раней не апублікаваная работа Льва Клейнбарта «Сустрэчы. Янка Купала» будзе цікавая і навукоўцам-купалазнаўцам, і простым чытачам, тым, хто цікавіцца беларускай літаратурай, гісторыяй краіны. Яна напісана прыгожай і зразумелай мовай, раскрывае перад намі аўтара як назіральнага, вельмі ўважлівага, тонкага расказчыка з безумоўным літаратурным дарам.


2021 16+ Цвёрдая вокладка 60×701/8 мм 352 старонкi Проза

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю