Уладзімір Слабодчыкаў. Скульптура
Альбом прысвечаны творчасці вядомага беларускага скульптара Уладзіміра Слабодчыкава. Мастак яркай творчай індывідуальнасці з’явіўся ў беларускім мастацтве ў 1980-я гады. Ён праявіў сябе як малады наватар з уласным падыходам да пытанняў творчасці, асабістым бачаннем і разуменнем пластычных задач.
Няспынны пошук і адкрыццё новага — галоўнае крэда скульптара. Яго працы сучасныя і актуальныя, а разнастайнасць матэрыялаў, багацце сюжэтаў і вобразаў, незвычайных па пластыцы, надзеленых тонкім гумарам і душэўнымі перажываннямі, даюць магчымасць убачыць і зразумець унутраны свет скульптара.
Фотаальбом