Top.Mail.Ru
Лілеі тварык чароўны

Лілеі тварык чароўны

Сюй Чжымо

У зборніку “Лілеі тварык чароўны” – дзявятым у серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая”– даволі блізкі да нас па часе паэт Сюй Чжымо (1897 – 1931), здаецца, след у след ідзе за папярэднікамі даўнімі. Дакладны  ў вызначэннях унутранага свету чалавека, у асэнсаванні кахання, самой ідэі блізкасці людзей, кітайскі рамантык Сюй Чжымо пранікае ў глыбіні светабачання і спрабуе замацаваць няўлоўнасць прыгажосці жыцця. Іншы па манеры сузірання навакольнай рэчаіснасці, іншы ў памкненнях зазірнуць за небакрай душы, паэт вельмі падобны на такіх разбуральнікаў кансерватыўных традыцый, як Андрэй Вазнясенскі, Бэла Ахмадуліна, Алесь Разанаў...

Навальніца, залева часова зброю

прыбралі;

І вясёлка падвойная, быццам бы

цмокаў пара, —

У тумане з’явілася лёгкая цьмяная

мара.

І зіхціць, і вітае, і цешыць —

Светлыя знакі!

Заўтра будзе ўсё добра, людзі старыя

казалі.

Толькі што гэта? Раптам выбухнуў

гром, —

За аблокамі і спакоем нябесным…

І злавесна, і цёмна навокал у пошуме

стала,

І вясёлка чароўная зноўку у мора

ўпала, —

І надзею падманную страцілі,

страцілі зноў.


Паэзія

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю