Мару стаць я мастаком
Шах С.
Гэта першы (мабыць, не толькі ў беларускай літаратуры) вянок вянкоў санетаў, адрасаваны дзецям. Ды і тэматычна ён таксама незвычайны. Соф’я Шах выдатна перадае паэтычную сутнасць хлопчыка, які далучаецца да таямнічага свету выяўленчага мастацтва, марачы стаць мастаком. І робіць ён гэта менавіта на беларускіх рэаліях, знаёмячыся з карцінамі Г. Вашчанкі, Л. Шчамялёва, В. Шаранговіча і іншых вядомых мастакоў Беларусі.
Кніга дапаможа юным чытачам далучыцца да сапраўднага разумення прыгажосці нашага краю, сутнасці мастацтва і чалавечых адносін.
Паэзія