Top.Mail.Ru
Мелодыі адкрытага сэрца

Мелодыі адкрытага сэрца

Ван Гачжэнь

Услед за кнігамі вялікіх паэтаў Кітая Ван Вэя, Ду Фу, Лі Бо, Ай Ціна, Лі Хэ, Лі Цінчжаа Выдавецкі дом “Звязда” прапануе вашай увазе новае выданне ў серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая”. Ван Гачжэнь – яркая зорка сучаснай кітайскай паэзіі. Колькасць вы­дадзеных зборнікаў яго вершаў, пачы­наючы з 1990 года, дасягнула 10 мільёнаў асобнікаў.

Вершы Ван Гачжэня вызначаюцца прагрэсіўнымі тэмамі, узнёслым настроем, яны вызвалены ад абмежаванасці і канонаў. У адносінах да творчасці ён упэўнена сцвярджаў, што калі вершы не змогуць крануць душу і выклікаць рэзананс, тады яны не маюць права з’явіцца на выдавецкім рынку. Творы паэта не толькі напісаны ў дастаткова свабод­най манеры, але, што больш важна, у іх назіраецца вольнае, простае, але ма­ральнае стаўленне да жыцця і людзей.


Паэзія

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю