Top.Mail.Ru
Дарога без прыпынку

Дарога без прыпынку

Муравейка І.

У кнігу вядомага пісьменніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Івана Муравейкі ўвайшлі вершы пра яго дзіцячыя і юнацкія гады, пра баявое братэрства, апавяданні, успаміны, літаратуразнаўчыя нарысы, сатырычныя творы, напісаныя на працягу ўсяго жыц­ця. Сярод герояў кнігі — франтавыя сябры аўтара, пісьменнікі, простыя людзі.

Ля ракі, ля беражку

Зорным вечарам

Угаворвала гармонь

Сэрца нечае.

Не жадала адпачыць

Галасістая.

Даставаў хлапец з нябёс

Зоры чыстыя.

Даставаў, дарыў сваёй

Ён выбранніцы…

Усе б зорачкі дастаў,

Каб не раніца.

(1958 г.)


Проза

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю