З плёнам творчасці мастака Антона Цыбізава можна пазнаёміцца сёння ў галерэі «Арт-Фабрыка» — у адной з яе зал працуе выстаўка графікі аўтара «Prima manus» (з першых рук), што будзе дзейнічаць да 5 чэрвеня.
Тыдзень таму ў галерэі «Арт-Беларусь» прайшлі адкрыццё выстаўкі твораў пераможцаў фестывалю «Арт-Мінск» і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання найлепшых аўтараў. Нагадаем, іх выбіралі гледачы выстаўкі, якая доўжылася больш як месяц. У новую экспазіцыю пад традыцыйнай для маштабнага праекта назвай «Postscriptum» увайшлі работы некалькіх дзясяткаў мастакоў, у тым ліку экспануюцца тыя напрацоўкі, з якімі публіка пазнаёміцца яшчэ не паспела.
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь і Таганрогскі мастацкі музей (Расійская Федэрацыя) на працягу 2024–2025 гг. здзяйсняюць віртуальны праект «Напішу неба мірным», які прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Паўнавартасным працягам вышэйзгаданай выстаўкі можна лічыць экспазіцыю «На вызваленай зямлі», у творах якой мастакі ваеннага пакалення апяваюць мірнае жыццё. Праект у галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі, які можна наведаць да 14 верасня, знаёміць з жывапісам 1950–1980 гадоў.
Графіка Арлена Кашкурэвіча, Васіля Шаранговіча, Георгія Паплаўскага, Лазара Рана, Людвіга Асецкага, Мікалая Гуціева, Паўла Любамудрава, Пятра Дурчына ды іншых славутых мастакоў склала выстаўку «У полымі ваенных гадоў», што адкрылася напярэдадні Дня Перамогі ў галерэі «Атрыум» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Работы з фонду Беларускага саюза мастакоў аб’яднаныя ваеннай тэматыкай, толькі некаторыя прысвечаны пасляваенным старонкам жыцця беларусаў. Аўтары — сведкі Вялікай Айчыннай: хтосьці з іх быў на фронце, нехта змагаўся з ворагам у партызанскіх атрадах, іншыя былі вымушаны існаваць ва ўмовах акупацыі і эвакуацыі. Да таго ж экспануюцца творы тых, хто зазнаў вайну дзіцем.
Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў беларускім выяўленчым мастацтве свяшчэнная. Некаторыя мастакі — і старэйшае пакаленне, і моладзь, — нягледзячы на цікавасць і павагу да мінулага, не адважваюцца звяртацца да тых падзей: не дазваляюць хваляванне, страх, няўпэўненасць, не знаходзяцца мастацкія сродкі для выяўлення розных ідэй. Тым не менш значная колькасць жывапісцаў, скульптараў, графікаў, фатографаў, дызайнераў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і сёння працягваюць шукаць новыя спосабы, метады, шляхі для размовы з гледачом на гэтую тэму.
Лейтматывам выяўленчага мастацтва Беларусі першых пасляваенных дзесяцігоддзяў была, безумоўна, прага жыцця. Творцы апявалі мір, засяроджваючыся на тэмах стваральнай працы і кароткага каштоўнага адпачынку гараджаніна і вяскоўца. У ліку аўтараў, якія прысвяцілі сваю творчасць гэтаму кірунку, быў Адольф Гугель.
Арганізатары рэспубліканскага мастацкага конкурсу «Viva Kola Art», а гэта Беларускі саюз мастакоў, Беларуская федэрацыя веласіпеднага спорту і Веласіпедны клуб «Мінск», запрашаюць мастакоў да ўдзелу ў новым сезоне. Прыём заявак працягнецца да 23 верасня, а 28 кастрычніка ў Палацы мастацтва адкрыюць выстаўку па выніках творчага спаборніцтва. Партнёры праекта — Нацыянальны Алімпійскі камітэт, Беларускі саюз архітэктараў, Федэрацыя хакея ды іншыя.
Да 25 мая можна пазнаёміцца з экспазіцыяй «Лабірынты памяці» — першым выставачным праектам мастачкі Лізаветы Пастушэнкі ў Нацыянальным мастацкім музеі. Аўтар прадставіла на суд гледача больш за 30 твораў, выкананых у розных тэхніках графікі, у тым ліку змешанай з выкарыстаннем сепіі, сангіны і соусу.
Падзеі Вялікай Айчыннай вайны закранулі кожнага беларуса, адбіліся на жыцці кожнай сям’і, боль роднай зямлі перадаецца з пакалення ў пакаленне, а ўспаміны сведкаў служаць напамінам пра тое страшнае, што перажыў наш народ. Фотавыстаўка «Памяць у аб’ектыве — 80 гадоў подзвігу», прысвечаная юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, працуе ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.