Top.Mail.Ru
«Шляхі натхнення» Аляксандры Дзятлавай

«Шляхі натхнення» Аляксандры Дзятлавай

13.03.2025

Рэтраспектыўны характар носіць выстаўка Аляксандры Дзятлавай «Шляхі натхнення», якая адкрылася на мінулым тыдні ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. У экспазіцыі — творы з керамікі і фарфору аўтарства вядомай мастачкі і педагога. Болей за сорак гадоў Аляксандра Яўгенаўна працуе ў галіне мастацкай керамікі і дзеліцца вопытам і натхненнем з маладым пакаленнем мастакоў: яна прафесар, загадчыца кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

У 2020 годзе творцу прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь».

У галерэі «Арт-Фабрыка» працуюць выстаўкі двух сучасных беларускіх мастакоў

У галерэі «Арт-Фабрыка» працуюць выстаўкі двух сучасных беларускіх мастакоў

12.03.2025

Да 15 сакавіка ў прасторы галерэі «Арт-Фабрыка» працуюць выстаўкі двух цікавых сучасных беларускіх аўтараў. Чым кожны з іх можа прывабіць (і, бясспрэчна, прываблівае) гледача?


Што цікавіць беларускіх мастакоў?

Што цікавіць беларускіх мастакоў?

11.03.2025

Чалавек і навакольнае асяроддзе — галоўнае, што цікавіць пераважную большасць беларускіх жывапісцаў. І кожны вырашае задачы, звязаныя з распрацоўкай тэмы, па-свойму. Здараецца, на карціне таго ці іншага аўтара адлюстраваны нічым не прыкметны або нечым адметны краявід — і ніводнай выявы чалавека не знайсці на палатне, але глядач не зусім зразумелым чынам адчувае прысутнасць людзей: недзе зусім побач ці нават проста тут... Вось, напрыклад, ён, мастак, стаіць на ўзгорку і ўглядаецца ўдалячынь, здаецца, задумаўся, і думкі яго не толькі аб убачаным. 


Saudade па-беларуску

Saudade па-беларуску

07.03.2025

Супярэчліваму і складанаму эмацыянальнаму стану, які характарызуецца неперакладальным партугальскім тэрмінам «saudade», прысвяцілі свае работы беларускія мастакі. Гэты стан, згодна з вызначэннем арганізатараў, спалучае ў сабе светлы смутак, меланхолію, настальгію па страчаным, нуду па няздзейсненым, чуллівасць, пачуццё часовасці шчасця. Так, паняцце не ўтрымлівае негатыўнага падтэксту і, як мяркуецца, нараджае летуценную задуменнасць.


Што прыцягвала ў работах Уладзіміра Лукашыка?

Што прыцягвала ў работах Уладзіміра Лукашыка?

07.03.2025

Тыя, хто даўно ведае творчасць мастака Уладзіміра Лукашыка (1953 — 2023), відаць, успомняць многія кнігі з яго афармленнем. Што прыцягвала і цяпер прыцягвае ў яго работах? Што развівае еднасць гледача з мастаком праз пільнае знаёмства з яго графічнымі малюнкамі? Найперш — лаканічнасць, відавочнае жаданне дайсці да галоўнага, сутнаснага. Ён ніколі не спяшаўся. Магчыма, некаму падаецца, што выконваў сваю працу кніжнага графіка даволі марудна... Але плён, вынік пераконвае, што шлях, абраны мастаком, быў правільным. Таму і застаюцца ў памяці надоўга, ужо толькі пасля першага прагляду, яго пераканаўчыя, яго гаваркія ілюстрацыі да кніг Леаніда Дайнекі, Алеся Краўцэвіча, Генрыха Далідовіча, Васіля Гігевіча... 


Споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння мастака Міхася Сеўрука

Споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння мастака Міхася Сеўрука

06.03.2025

Споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння Міхася Сеўрука, мастака, які нарадзіўся ў Варшаве, значную частку жыцця правёў у Вільні, а затым жыў і працаваў у Нясвіжы, дзе і знайшоў спачын. Жывапісца, графіка, гравёра лічаць класікам беларускага мастацтва, хоць, зразумела, імя яго гучыць з вуснаў не толькі беларусаў. 


Адкуль пачынаецца Нёман?

Адкуль пачынаецца Нёман?

05.03.2025

Персанальныя фотавыстаўкі для Мінска не рэдкасць — аўтары маюць магчымасць рэгулярна праводзіць творчыя справаздачы. Калі-нікалі ладзяцца вялікія выставачныя праекты, дзе розныя фотаграфы знаёмяць са сваімі напрацоўкамі. Часцей гэта адбываецца на фестывалях і конкурсах, якія дазваляюць выстаўляцца і жывапісцам, і скульптарам, і майстрам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва... А вось экспазіцый, дзе б плён прадстаўляў калектыў фатографаў, зусім мала. 


Краіна мары Анатоля Дрыбаса

Краіна мары Анатоля Дрыбаса

04.03.2025

На мінулым тыдні ў галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі прайшло адкрыццё выстаўкі «Краіна маёй мары» Анатоля Дрыбаса, знакамітага майстра, заслужанага журналіста Беларусі, члена Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, народнага фотаклуба «Мінск», аўтара і суаўтара розных друкаваных выданняў, прысвечаных культурнаму і прыроднаму багаццю краіны. 


Жыццёвыя прынцыпы Уладзіміра Кучука

Жыццёвыя прынцыпы Уладзіміра Кучука

27.02.2025

Салаўіным кутом называюць Уздзеншчыну. За яе непаўторную прыроду, дзіўныя прынёманскія краявіды, багатую флору і фаўну. А яшчэ за тое, што тут жыве (ці пайшло адсюль у вялікі свет) шмат людзей творчых прафесій — пісьменнікаў, мастакоў, скульптараў, артыстаў, музыкантаў, якія апяваюць у сваіх творах родныя мясціны. 


Грані таленту Аляксандра Кудрашова

Грані таленту Аляксандра Кудрашова

26.02.2025

Бывае, у дзяцінстве захопішся коміксамі і неўпрыкмет для сябе і навакольных станеш прафесійным мастаком. Менавіта так і адбылося ў жыцці Аляксандра Кудрашова з Беразіно. Яшчэ калі быў школьнікам, наведваўся ў бібліятэку, доўга заседжваўся за часопісамі, капіраваў коміксы, затым размалёўваў. Аддаваў перавагу героям мультфільма «Чарапашкі-ніндзя», кожны з якіх насіў знакавае імя, вядомае ў сусветнай культуры: Данатэла, Леанарда, Мікеланджала, Рафаэль. Дома развешваў іх партрэты ў сваім пакоі. Паступова цікавасць пераключалася на іншыя аб’екты: маляваў тэхніку, дзіцячыя аўтамабільчыкі. 


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю