Персанальныя фотавыстаўкі для Мінска не рэдкасць — аўтары маюць магчымасць рэгулярна праводзіць творчыя справаздачы. Калі-нікалі ладзяцца вялікія выставачныя праекты, дзе розныя фотаграфы знаёмяць са сваімі напрацоўкамі. Часцей гэта адбываецца на фестывалях і конкурсах, якія дазваляюць выстаўляцца і жывапісцам, і скульптарам, і майстрам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва... А вось экспазіцый, дзе б плён прадстаўляў калектыў фатографаў, зусім мала.
На мінулым тыдні ў галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі прайшло адкрыццё выстаўкі «Краіна маёй мары» Анатоля Дрыбаса, знакамітага майстра, заслужанага журналіста Беларусі, члена Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, народнага фотаклуба «Мінск», аўтара і суаўтара розных друкаваных выданняў, прысвечаных культурнаму і прыроднаму багаццю краіны.
Салаўіным кутом называюць Уздзеншчыну. За яе непаўторную прыроду, дзіўныя прынёманскія краявіды, багатую флору і фаўну. А яшчэ за тое, што тут жыве (ці пайшло адсюль у вялікі свет) шмат людзей творчых прафесій — пісьменнікаў, мастакоў, скульптараў, артыстаў, музыкантаў, якія апяваюць у сваіх творах родныя мясціны.
Бывае, у дзяцінстве захопішся коміксамі і неўпрыкмет для сябе і навакольных станеш прафесійным мастаком. Менавіта так і адбылося ў жыцці Аляксандра Кудрашова з Беразіно. Яшчэ калі быў школьнікам, наведваўся ў бібліятэку, доўга заседжваўся за часопісамі, капіраваў коміксы, затым размалёўваў. Аддаваў перавагу героям мультфільма «Чарапашкі-ніндзя», кожны з якіх насіў знакавае імя, вядомае ў сусветнай культуры: Данатэла, Леанарда, Мікеланджала, Рафаэль. Дома развешваў іх партрэты ў сваім пакоі. Паступова цікавасць пераключалася на іншыя аб’екты: маляваў тэхніку, дзіцячыя аўтамабільчыкі.
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў сёлета святкуе 10-годдзе з дня ўтварэння. У гонар свята ўстанова прапаноўвае гледачам пазнаёміцца з залатым фондам музейнай калекцыі — плёнам карпатлівай працы некалькіх пакаленняў супрацоўнікаў. На выстаўцы «Вечнае быццё светабудовы» прадстаўлены адзін з найважнейшых збораў цэнтра — работы Аляксандра Казлоўскага.
Да 23 лютага паспейце наведаць выстаўку сучаснага жывапісу Узбекістана. Экспазіцыя размешчана ў прасторы ZAL#2 Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва». Да ўвагі гледача — 42 работы 22 узбекскіх творцаў.
Інклюзіўны арт-праект Васіля Зянько «Паэзія кропак...» для невідушчых і людзей са слабым зрокам прадстаўлены ў арт-гасцёўні «Высокае мѣста». З 2018 года мастак працуе над унікальным аўтарскім кірункам. Творы, выкананыя ў аб’ёмна-контурнай тэхніцы, даступныя для тактыльнага ўспрымання і чытання.
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на персанальную выстаўку работ Грэгара Данеляна «Па алеі памяці...». Праект уяўляе сабой рэтраспектыву творчасці мастака з 1980 да 2016 года, якая трансліруе шматграннасць яго асобы, багацце ўнутранага свету і натуру сапраўднага эксперыментатара.
Сапраўдны фурор у аматараў фотамастацтва выклікала персанальная выстаўка Віктара Бутры «Эфект назіральніка» ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Чорна-белая панарама жыцця ў аб’ектыве беларускага фатографа па-асабліваму ўздзейнічае на гледача, адкрываючы новыя грані знаёмага свету.
У мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» працуе ІІІ Міжнародны адкрыты фестываль-выстаўка дзіцячага выяўленчага мастацтва «Свет, у якім я жыву...». Праект прысвечаны міжнароднаму дню мастака і рэалізоўваецца з 2019 года Лагойскай дзіцячай школай мастацтваў.