Top.Mail.Ru
Глеб Отчык: Мы належым да адной супольнасці

Глеб Отчык: Мы належым да адной супольнасці

24.01.2025

Беларускі саюз мастакоў — адна з найстарэйшых творчых арганізацый, скіраваная на стварэнне і захаванне мастацкіх каштоўнасцей краіны. Але не менш важны досвед існавання ў розныя часы: саюз вядзе сваю гісторыю з далёкага 1938 года, а некаторыя яго сябры маюць нават больш гадоў за плячыма і маглі б распавесці пра тое, як час уплывае на творцаў і мастацтва. Таму што вядомы моманты ў гісторыі, калі асобныя мастакі былі ўдзельнікамі і сведкамі драматычных падзей. Вядомы і моманты, калі выбар мастацкі і маральны ішлі поруч, а голас творцаў быў важкім у грамадстве. У апошнія гады ў беларускай мастацкай прасторы таксама адбываецца трансфармацыя, якую адчуваюць і самі творцы, і людзі, якія сочаць за выстаўкамі. Хочацца зразумець: якія арыенціры для сябе бачыць адзін з найбуйнейшых творчых саюзаў краіны?

Чым жыве цяпер арганізацыя? Пра гэта распавёў яе старшыня Глеб Отчык.

Пётр Данелія апяваў мір і спакой

Пётр Данелія апяваў мір і спакой

23.01.2025

23 студзеня — 105 гадоў з дня нараджэння Пятра Данеліі, жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, уладальніка медаля Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве».

150-годдзе Лейбы Альпяровіча адзначылі выстаўкай

150-годдзе Лейбы Альпяровіча адзначылі выстаўкай

22.01.2025

Сёння вядома болей як 50 твораў гэтага мастака. Лічыцца, што захаванае і ўратаванае — толькі пятая частка яго спадчыны. Жывапіс і графіка аўтара, які нарадзіўся ў мястэчку Куранец Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер вёска Вілейскага раёна Мінскай вобласці), вучыўся ў Вільні, Адэсе і Санкт-Пецярбургу, а працаваў у Мінску і за мяжой, захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім і Нацыянальным гістарычным музеях Беларусі, а яшчэ — у Адэскім мастацкім музеі. Гаворка пра Лейбу Альпяровіча (1874–1913) — таленавіты творца жыў і ствараў на стыку эпох і ўспрымаецца сённяшнім гледачом найперш як сведка мінуўшчыны і адлюстравальнік яе павеву.

Скрыжаване лёсаў Беларусі і Расіі

Скрыжаване лёсаў Беларусі і Расіі

21.01.2025

Добраахвотна ці вымушана, з радасцю ці з вялікім сумам у свой час кожны пакідае бацькоўскі дом і шукае месца ў жыцці. І ў кожнага гэтыя пошукі вызначаюцца ўласнымі арыенцірамі ды безліччу самых розных акалічнасцей, радасных падзей і непрыемных здарэнняў, якія падкідвае лёс. Тычыцца гэта і мастакоў — ураджэнцаў Беларусі, якім, так склалася, у былыя часы прыходзілася даволі няпроста. На працягу многіх стагоддзяў атрыманне прафесіі на тэрыторыі сучаснай краіны было недасягальнай мэтай, пазней з’явіліся прыватныя школы, а затым — і сур’ёзныя адукацыйныя цэнтры, стварэнне якіх прыпала на першую палову XX стагоддзя. Толькі ў другой палове веку стаць прафесійнымі мастакамі без вялікіх перашкод мелі магчымасць многія таленты.

Славуты з забытых

Славуты з забытых

17.01.2025

Аматары творчасці знакамітага рускага жывапісца Ільі Рэпіна, калі ўзнікне неабходнасць, без асаблівых цяжкасцей прыгадаюць найбольш вядомыя яго творы, назваўшы «Іван Грозны і сын яго Іван», «Бурлакі на Волзе», «Запарожцы пішуць пісьмо турэцкаму султану», «Дзяржаўны савет», «Хрэсны ход у Курскай губерні», а таксама іншыя, што ўвайшлі ў залаты фонд мастацтва.

Зімнія святы вачыма дзяцей

Зімнія святы вачыма дзяцей

16.01.2025

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры запрашае на выстаўку дзіцячай творчасці «Калядныя замалёўкі». Юныя мастакі праз мастацкія сродкі адлюстравалі ўласны погляд на любімыя зімнія святы.

Больш за 190 студэнцкіх работ прадстаўлены на выстаўцы «Грані творчасці»

Больш за 190 студэнцкіх работ прадстаўлены на выстаўцы «Грані творчасці»

14.01.2025

Рэспубліканская выстаўка-акцыя «Грані творчасці» ў галерэі «Універсітэт культуры» знаёміць з мастацкімі дасягненнямі юных майстроў з розных куткоў нашай краіны. Арганізатары праекта — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Два проціглеглыя сусветы Анатоля Ліса

Два проціглеглыя сусветы Анатоля Ліса

03.01.2025

У галерэі «Універсітэт культуры» адкрылася ўнікальная выстаўка «Іншыя светы» Анатоля Ліса. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 60 работ, выкананых у розных стылях, жанрах і кірунках. Творчасць беларускага майстра прапануе чароўнае падарожжа па нязведаных краінах, фантастычных прасторах і таямнічых закутках Сусвету.

Парадоксы зямнога і ўзвышанага

Парадоксы зямнога і ўзвышанага

02.01.2025

Аляксандр Найман, ураджэнец Беларусі, які з 2001 года жыве ў Ізраілі, нядаўна прадставіў у Мінску выстаўку скульптур пад назвай «ПАРАДОКС NAY». Больш за 30 твораў, у якіх ідзе гаворка пра розныя праявы зямнога і ўзвышанага, можна ўбачыць у Арт-гасцёўні «Высокое мѣста» да 26 студзеня. 

У атмасферы лялечнага цырка

У атмасферы лялечнага цырка

02.01.2025

Галерэя «Мастацтва» запрашае наведаць выстаўку «Circus» у межах праекта «KUKLA» і пазнаёміцца з эксклюзіўнымі калекцыямі аўтарскіх лялек. Калядныя дэкарацыі і дзіўныя персанажы пераносяць у зімовую казку.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю