Top.Mail.Ru
Месца для ўласнага «Я»

Месца для ўласнага «Я»

09.12.2024

Праект «Неабсяжныя інтэрпрэтацыі», які дапамагае зазірнуць ва ўнутраны свет і прааналізаваць уласныя пачуцці, эмоцыі і ўчынкі, працуе ў мемарыяльным музеі-майстэрні З. І. Азгура. У экспазіцыі — работы чатырох мастачак, дзе галоўны феномен — чалавек. Розныя падыходы і тэхнікі аб’яднаны імкненнем раскрыць патэнцыял чалавечай істоты.

На тэрыторыі колеру

На тэрыторыі колеру

05.12.2024

«Метамарфозы колеру і вобразаў» — так называецца выстаўка Леаніда Мядзведскага, што адкрылася нядаўна ў Мінску (Нацыянальны мастацкі музей, галоўны корпус). Экспазіцыя члена Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў знаёміць з работамі з калекцыі аўтара, створанымі ў 2000-я гады. Усяго — больш за 40 гуашавых партрэтаў, пейзажаў і нацюрмортаў.

Межы рэальнасці Наталлі Шапавалавай

Межы рэальнасці Наталлі Шапавалавай

04.12.2024

Персанальная выстаўка акварэлі і жывапісу Наталлі Шапавалавай «Тонкі свет» працуе ў Арт-гасцёўні «Высокае мѣста». У сваіх творах мастачка імкнецца з уласцівай ёй далікатнасцю і глыбінёй паказаць, якія дзіўныя сусветы існуюць па-за межамі нашага ўспрымання, дае магчымасць убачыць і адчуць схаваныя вымярэнні рэальнасці.

У Нацыянальнай бібліятэцы праходзіць выстаўка «Міленіум»

У Нацыянальнай бібліятэцы праходзіць выстаўка «Міленіум»

03.12.2024

На мінулым тыдні ў галерэі «Панарама» Нацыянальный бібліятэкі Беларусі прайшло ўрачыстае адкрыццё выстаўкі пад назвай «Міленіум». Аўтар праекта — Ксенія Місан-Быстрова, выпускніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (скончыла факультэт дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва). У свой час працавала мастаком-мультыплікатарам на кінастудыі «Беларусьфільм», выкладала дэкаратыўнае мастацтва ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Першамайскага раёна сталіцы. Пры яе ўдзеле быў выдадзены шэраг хрэстаматый і вучэбных дапаможнікаў для малодшых школьнікаў.

У сэрцы Андрэя Заспіцкага — Беларусь

У сэрцы Андрэя Заспіцкага — Беларусь

02.12.2024

Да 8 снежня ў выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея працуе выстаўка «Андрэй Заспіцкі. У сэрцы — Беларусь». 

Выстаўка створана сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў — з гэтай установай Мастацкі падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве менавіта падчас урачыстага адкрыцця экспазіцыі, прысвечанай творчасці знакамітага скульптара. Сёлета адзначалася стагоддзе з дня яго нараджэння.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю