Выстаўка «Viva Kola Art 2024» у Палацы мастацтва была прадстаўлена мінскаму гледачу і гасцям сталіцы на працягу некалькіх тыдняў. Аднак праект радаваў не толькі публіку, але і мастакоў — далёка не кожную нават сталічную выстаўку наведвае такая колькасць прыхільнікаў мастацтва. Да таго ж інтрыга: «Viva Kola Art» — гэта не толькі выстаўка, але і конкурс — рэспубліканскі, на які аўтары з Беларусі і краін блізкага замежжа прапанавалі каля 500 работ. У журы быў месяц, каб вызначыцца з фаварытамі. Такі ж перыяд на раздумванне і гледачам, якія таксама выбіралі найлепшых — у адпаведнасці са сваім густам.
Выстаўка «Ад прадзедаў...» працуе ў карціннай галерэі «Універсітэт культуры». Экспазіцыю склалі творы, выкананыя ў розных тэхніках: графіка, жывапіс, акварэль, вышыўка, ткацтва, саломапляценне, выцінанка, разьба, роспіс па шкле і кераміка. Аўтары — пераможцы і дыпламанты Мінскага гарадскога фестывалю-конкурсу народнай творчасці «Сузор’е». Заснавальнікамі і арганізатарамі праекта выступаюць упраўленне культуры Мінгарвыканкама і «Мінскканцэрт».
Шэраг нядаўніх выставачных праектаў у сталіцы і рэгіёнах прымеркавалі да Міжнароднага дня інвалідаў. Сярод такіх — фотавыстаўка Дар’і Філіповіч «Павер у сябе», якая працуе ў галерэі «Мабільная» Нацыянальнай бібліятэкі да 12 лютага. Праект арганізаваны пры ўдзеле школы фатаграфіі «Анёл» аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна горада Мінска.
Выстаўка жывапісу і графікі народнага мастака Беларусі Віталя Цвіркі «Паэма зямлі беларускай» адкрылася ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва. Часовая экспазіцыя працягвае сумесны з Беларускім саюзам мастакоў цыкл праектаў «Класікі — Сучаснікі», прысвечаны знакавым асобам у беларускім выяўленчым мастацтве. Да 19 студзеня гледачу варта паспець пазнаёміцца з разнапланавымі работамі Віталя Канстанцінавіча. А мы гэтым разам прыгадаем цікавыя факты з жыцця творцы.
Выставачны праект «Кудрэвічы. Адданыя мастацтву» ў Нацыянальным мастацкім музеі прысвяцілі 140-годдзю Уладзіміра Кудрэвіча, выдатнага пейзажыста першай паловы ХХ стагоддзя, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР. Значную частку экспазіцыі склалі творы яго дачкі — таксама заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, а яшчэ народнага мастака Беларусі Раісы Кудрэвіч. Апроч іншага, прадстаўлены здымкі, на якіх адлюстраваны Уладзімір Уладзіміравіч Кудрэвіч: сын мастака — заслужаны артыст БССР.
У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў працуе выстаўка твораў з фонду НЦСМ «Цёплыя адносіны». Эмацыянальныя і насычаныя работы беларускіх і расійскіх мастакоў грэюць у халодныя зімовыя будні лепей за кубачак кавы. Асноўная тэма — цеплыня паміж людзьмі, узаемаадносіны з сабой, з іншымі, з усім светам.
Праект «Неабсяжныя інтэрпрэтацыі», які дапамагае зазірнуць ва ўнутраны свет і прааналізаваць уласныя пачуцці, эмоцыі і ўчынкі, працуе ў мемарыяльным музеі-майстэрні З. І. Азгура. У экспазіцыі — работы чатырох мастачак, дзе галоўны феномен — чалавек. Розныя падыходы і тэхнікі аб’яднаны імкненнем раскрыць патэнцыял чалавечай істоты.
«Метамарфозы колеру і вобразаў» — так называецца выстаўка Леаніда Мядзведскага, што адкрылася нядаўна ў Мінску (Нацыянальны мастацкі музей, галоўны корпус). Экспазіцыя члена Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў знаёміць з работамі з калекцыі аўтара, створанымі ў 2000-я гады. Усяго — больш за 40 гуашавых партрэтаў, пейзажаў і нацюрмортаў.
Персанальная выстаўка акварэлі і жывапісу Наталлі Шапавалавай «Тонкі свет» працуе ў Арт-гасцёўні «Высокае мѣста». У сваіх творах мастачка імкнецца з уласцівай ёй далікатнасцю і глыбінёй паказаць, якія дзіўныя сусветы існуюць па-за межамі нашага ўспрымання, дае магчымасць убачыць і адчуць схаваныя вымярэнні рэальнасці.
На мінулым тыдні ў галерэі «Панарама» Нацыянальный бібліятэкі Беларусі прайшло ўрачыстае адкрыццё выстаўкі пад назвай «Міленіум». Аўтар праекта — Ксенія Місан-Быстрова, выпускніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (скончыла факультэт дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва). У свой час працавала мастаком-мультыплікатарам на кінастудыі «Беларусьфільм», выкладала дэкаратыўнае мастацтва ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Першамайскага раёна сталіцы. Пры яе ўдзеле быў выдадзены шэраг хрэстаматый і вучэбных дапаможнікаў для малодшых школьнікаў.