Да ХХХІІ Дня беларускага пісьменства Гродзенскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі быў абвешчаны конкурс на лепшы зборнік сучаснай паэзіі Беларусі імя паэта-барацьбіта Валянціна Таўлая пад назвай «Шляхі, пракладзеныя ў заўтра».
«У канцэпцыю свята ўключаны асноўныя тэмы: 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, Год упарадкавання, аб’яўлены ў Рэспубліцы Беларусь сёлета, 500 гадоў з выхаду кнігі „Апостал“ Францыска Скарыны, а таксама юбілеі класікаў беларускай літаратуры», — першым слова ўзяў намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Дзяніс Езерскі.