Яркімі падзеямі для Гомельшчыны і краіны абяцае стаць юбілейны ХХ Міжнародны фестываль-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі — 2025», які пройдзе з 2 да 6 верасня на Гомельшчыне. Якая асноўная тэма сёлетніх творчых сустрэч пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы і якімі добрымі справамі славянскія творцы гэтым разам парадуюць чытачоў?
Выстаўка «Не для забавы я складаю вершы...» да 180-годдзя знакамітага казахскага паэта і філосафа Абая Кунанбаева адкрылася ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. З экспазіцыяй са збору Дзяржаўнага гісторыка-культурнага літаратурна-мемарыяльнага музея-запаведніка Абая «Жидебай-Бөрили» (горад Семей, Казахстан) можна пазнаёміцца ў Мінску дзякуючы падтрымцы Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь.