Top.Mail.Ru
80 гадоў на службе культуры: як «Белкніга» застаецца лідарам у кніжнай індустрыі Беларусі

80 гадоў на службе культуры: як «Белкніга» застаецца лідарам у кніжнай індустрыі Беларусі

22.08.2025

Сёлета найбуйнейшая кніжная сетка краіны — ААТ «Белкніга» — адзначае слаўны юбілей: 80 гадоў з дня заснавання. З моманту свайго стварэння ў 1945 годзе «Белкніга» стала неад’емнай часткай культурнага ландшафту Беларусі, спрыяючы развіццю нацыянальнай кніжнай індустрыі і папулярызацыі літаратурнай спадчыны. Сёння прадпрыемства налічвае 86 кнігарань у розных рэгіёнах Беларусі, што дазваляе забяспечыць шырокі доступ да якаснай айчыннай і замежнай літаратуры. На працягу вось ужо васьмі дзесяцігоддзяў «Белкніга» застаецца сімвалам якасці, надзейнасці і прафесіяналізму. Яе дзейнасць — гэта не толькі камерцыйная місія, але і культурна-асветніцкая роля, якая спрыяе фарміраванню чытацкага густу, падтрымцы нацыянальнага кнігавыдання і захаванню духоўных каштоўнасцей.

З нагоды юбілею мы пагутарылі з генеральным дырэктарам «Белкнігі» Уладзімірам Матусевічам пра сучасныя літаратурныя тэндэнцыі, планы і праекты прадпрыемства на юбілейны год, ролю кнігі ў фарміраванні каштоўнасных арыенціраў грамадства.


Свята ў Ракуцёўшчыне — месца сілы, што ўвасабляе дух беларускай паэзіі

Свята ў Ракуцёўшчыне — месца сілы, што ўвасабляе дух беларускай паэзіі

01.08.2025

Традыцыйнае свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета» сустрэла гасцей нечаканым дажджлівым надвор’ем. Як адзначылі арганізатары мерапрыемства, за 44 гады правядзення свята прырода ўпершыню вырашыла далучыцца да паэтычных рытмаў праз меладычны шэпт дажджу і лёгкі водар палявых кветак. Аднак гэта ніколькі не сапсавала ўрачысты настрой гасцей і ўдзельнікаў, а яркія парасоны дадалі фарбаў пахмурнаму дню.

Жніво — час высокай адказнасці

Жніво — час высокай адказнасці

25.07.2025

Пісьменнікі заўсёды прымалі актыўны ўдзел у жыцці сваёй краіны, адгукаліся на тое, што хвалюе кожнага грамадзяніна. Не змаглі пакінуць без увагі і сказанае Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі 2025 года, таму што харчовая бяспека дзяржавы ― тое, ад чаго залежыць наша жыццё і сёння, і ў будучыні.

Сакрэт творчага поспеху Іосіфа Пазлевіча

Сакрэт творчага поспеху Іосіфа Пазлевіча

25.07.2025

Многія людзі сталага ўзросту вядуць актыўны лад жыцця: займаюцца спортам, чытаюць, цікавяцца мастацтвам... 

На быхаўскай зямлі зацікаўлены ў папулярызацыі майстэрства саломапляцення

На быхаўскай зямлі зацікаўлены ў папулярызацыі майстэрства саломапляцення

24.07.2025

Вырабы з саломы — феномен беларускай культуры, аналагаў якому няма нідзе ў Еўропе. Саламяныя «павукі» — адны з самых старажытных абярэгаў. Лічылася, што яны ахоўвалі дом, прыносілі дабрабыт і шчасце ў сям’ю, убіраючы ў сябе ўсю негатыўную энергію. У 2017 годзе быхаўскія саламяныя «павукі» атрымалі статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці краіны.

Тры саюзнікі

Тры саюзнікі

21.07.2025

Уражанні ад удзелу ў сумесным праекце Яраслаўскай рэгіянальнай арганізацыі Саюза пісьменнікаў Расіі і Дома народаў Яраслаўскай вобласці «У адзіным страі».

Якія навіны сёлета прынёс фестываль «Славянскі базар»?

Якія навіны сёлета прынёс фестываль «Славянскі базар»?

18.07.2025

Шматгранны, яркі, шумны і незабыўны фестываль «Славянскі базар» чарговы раз закруціў у сваім танцы жыхароў і гасцей горада Віцебска. Праграма традыцыйна была напоўнена культурнымі мерапрыемствамі і святочнымі канцэртамі. Але пра ўсё па парадку ў нашым аглядзе.

Хто яны ― аўтары-пачаткоўцы?

Хто яны ― аўтары-пачаткоўцы?

15.07.2025

Пра поспехі маладых разважае Вольга Рацэвіч.

Да юбілею Вялікай Перамогі прадстаўлены ўнікальны фотапраект

Да юбілею Вялікай Перамогі прадстаўлены ўнікальны фотапраект

24.06.2025

Час няўмольны, сыходзяць з жыцця ветэраны, а з імі і частка нашага быцця. Вядомая ў Магілёве фотакарэспандэнт Ірына Савосіна шмат чаго зрабіла, каб жыццё знакавых для вобласці людзей працягвалася нават за межамі іх фізічнага існавання. Яна член народнай абласной фотастудыі «Вясёлка», Беларускага саюза журналістаў, Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, шмат гадоў адпрацавала і працягвае працаваць у СМІ. Яе здымкі і артыкулы размяшчаліся ў рэспубліканскай прэсе, атрымлівалі дыпломы і ўзнагароды. На рахунку фотамастачкі шмат цікавых праектаў. Апошні з іх — «Не гасне памяці свечка» — яна прысвяціла 80-годдзю Вялікай Перамогі. 

У Мінску прайшоў VI Нацыянальны форум «Музеі Беларусі»

У Мінску прайшоў VI Нацыянальны форум «Музеі Беларусі»

30.05.2025

Работа пачалася ў сценах Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны, а працягвалася ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры, дзе размясцілася выстаўка да 80-годдзя Перамогі. Гэтая дата шмат што вызначае для культурнай галіны, і асабліва для прадстаўнікоў музейнай сферы. За апошнія гады ў Беларусі адкрыліся новыя музеі і экспазіцыі, пераважна прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны: музей у мемарыяльным комплексе «Хатынь», экспазіцыя ў мемарыяльным комплексе «Ала» Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея, пастаянная экспазіцыя ў філіяле музея «Дзецям вайны» Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага музейнага комплексу. Вядзецца работа па стварэнні мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле»… Агульная тэма форуму — «Музей — тэрыторыя памяці», і кожны рэспубліканскі ды нават рэгіянальны музей імкнуўся адлюстраваць яе ў сваіх экспазіцыях. Але сёлета дадалася агульная для ўсіх задача, звязаная з ажыццяўленнем праекта па стварэнні новага будынка і экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю